"НАШЕ ПОКОЛЕНИЕ"


Главная Новости Об организации В мире Фотогалерея Контакты

 

сентябрь 2011
пн вт ср чт пт сб вс
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    

 

 

 

Пенсионерка обратилась в прокуратуру по поводу незаконного задержания 25 августа.
06.09.2011
Об инциденте, который произошел с Ниной Багинской 25 августа 2011г. на площади Независимости мы сообщали ранее (http://pensionerby.hut.ru/baginskaya.htm). И вот, эта история получила свое логичное продолжение – пенсионерка обратилась в прокуратуру с жалобой на действие сотрудников милиции. Публикуем ее заявление полностью.
25 жніўня 2011г. я вырашыла азначыць сьвята Незалежнасьці асабіста. Узяла Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і выйшла на плошчу Незалежнасьці, як гэта было ў мінулым часе, калі ў далекім 1991 годдзе была абвешчана незалежнасьць нашае краіны. Гэта была вялікая падзея для народа, для краіны, амаль вынішчанай русіфікатарскай 200-ці гадовай палітыкай (акупацыяй) Маскоўскай імпэрыі (Расеі). Мы ў тым далекім годзе радаваліся, што нарэшце народу вярнулі гістарычныя сымбалі – Бел-Чырвона-Белы Сьцяг, гэрб Пагоню, што беларуская (ліцьвінская) мова стала дзяржаўнай.
Але селета, 25 жніўня 2011 года мне не дазволілі прайсьці пад Бел-Чырвона-Белым Сьцягам. Двое ў цывільным, як потым высьветлілася, з “полка патрульно-постовой службы” прозвішча аднаго – “Волощук Александр Иванович” здзерлі сьцяг з майго тропка-вуды, выклікалі міліцэйскую машыну і адвезлі ў пастарунак Маскоўскага р-на.
У РУУС Маскоўскага р-на супрацоўнік міліцыі, мне не прадставіўся, забраў у мяне і вуду-тропак.
На мяне склалі пратакол затрыманьня. Пратакол я падпісала, бо супрацоўнік РУУС Мамай Міхаіл Анатольевіч пратакол напісаў правільна. Калі па выхадзе з пастарунка я патрабавала вярнуць мае рэчы – Сьцяг і тропак-вуду, мне сказалі, што іх у мяне не забіралі. Але гэта хлусьня.
Я зьвярнулася да Мамая, каб ен склаў пратакол ізыманьня маіх асабістых рэчаў, але ен адмовіўся гэта рабіць – сказаў: “Я у вас іх не забіраў”.
Але той, хто забраў Сьцяг і тропак у памяшканьні міліцыі, і міліцыя не склала пратакол-ізыманьня, злачынец-вор, ен скраў мае рэчы. Яны, нават, канфіскаваць мой Сьцяг ня маюць права. Сьцяг не забаронены, ен гістарычна належыць народу і краіне.
Прашу прызнаць: 1) дзеяньні праваахоўнікаў з Маскоўскага РУУСа незаконнымі; 2) вярнуць маю нацыянальную і матэрыяльную каштоўнасць – Бел-Чырвона-Белы Сьцяг, памерам 1м*2м і вуду-тропак.
Сьведкамі, якія бачылі, што ў мяне забралі Сьцяг і тропак зьяўляюцца:
1) Соколовская Любовь Васильевна;
2) Жукова Лилия Леонидовна;
3) Зелко Татьяна Владимировна.




 





Источник - служба информации


Наши проекты:

 

we are together